Адным з прыярытэтных напрамкаў работы ва ўстановах адукацыі Міншчыны з’яўляецца духоўна-маральнае выхаванне

VI Калядныя адукацыйныя чытанні Мінскай мітраполіі «80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў. Да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы» прайшлі ў Лагойску.

Удзел у іх прыняў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін.

Адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі Міншчыны з’яўляецца духоўна-маральнае выхаванне, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.

У Мінскай вобласці створана сістэма духоўна-маральнага выхавання, якая мае выразныя мэты і задачы, апрабаваныя формы і метады работы з навучэнцамі, педагогамі і бацькамі. Такая работа ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі: ад дашкольнай да сярэдняй спецыяльнай.

— Маральнае выхаванне арганічна ўплецена ў адукацыйны працэс устаноў адукацыі, складае неад’емную частку ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці, — падкрэсліў М. Башко.

Фота з сайта Барысаўскай епархіі